Таргі 18 лютага. Даляр — 9 710, еўра — 13 310 рублёў

18.02.2014 / 11:48

На Беларускай валютна-фондавай біржы 18 лютага прайшлі чарговыя валютныя таргі. Еўра сціпла ўмацаваўся, а расійскі рубель — патаннеў.

Даляр, які ў панядзелак не таргаваўся, каштаваў 9 710 беларускіх рублёў.

Еўра вырас на Br10 да 13 310 рублёў.

Курс расійскага рубля знізіўся на Br1 да 275,5 беларускага.