Дэпутат-рэгіянал: Цягам гадзіны Майдан будзе разагнаны

18.02.2014 / 22:39

Яго цытуе агенцтва УНІАН. Доступ да сайта агенцтва цяпер спыніўся. Абарваліся і вяшчанне незалежнага Пятага канала.

Сваю заяву дэпутат-рэгіянал Цароў зрабіў каля 21.00 па ўкраінскім часе. Цяпер 21.42, і барыкады Майдану пакуль трымаюцца.

Абаронцы падпалілі другі БТР і першы вадамёт.

Паводле апошніх звестак, загінулі 10 дэманстрантаў. Лічба ахвяраў расце.