У чацвер на Майдане загінуў журналіст ФОТА

20.02.2014 / 19:38

Каля Жоўтнэвага палаца ў Кіеве апазналі цела аднаго з загінулых. Ім аказаўся 22-гадовы студэнт-географ Ігар Кастэнка, ураджэнец Тэрнопальскай вобласці. Ён быў журналістам часопіса «Спортаналітік».

Такое паведамленне з'явілася ў сетцы Facebook на старонцы супольнасці «Еўрамайдан SOS».