Вярхоўная Рада 310 галасамі прагаласавала за вызваленне Юліі Цімашэнкі

21.02.2014 / 19:31

Так сёння выглядаў Віктар Януковіч.

Вярхоўная Рада 310 галасамі прыняла папраўкі ў заканадаўства, якія дазволяць вызваліць зняволеную лідарку апазіцыі Юлію Цімашэнку.

Пасля гэтага спікер Вярхоўнай Рады Рыбак абвесціў паседжанне закрытым і пакінуў залу.

Як тлумачаць юрысты, ужо заўтра Юлія Цімашэнка можа выйсці на свабоду.