У Вярхоўнай Радзе створаная кааліцыя «Еўрапейскі выбар» — 250 дэпутатаў

27.02.2014 / 15:54

У Вярхоўнай Радзе стварылі новую кіруючую кааліцыю «Еўрапейскі выбар».

Аб стварэнні кааліцыі абвясціў на пасяджэнні спікер парламента Аляксандр Турчынаў.

Ён паведаміў, што кааліцыю стварылі фракцыі «Бацькаўшчына», «УДАР», «Свабода» і дэпутацкія групы «Эканамічнае развіццё» і «Суверэнная еўрапейская Украіна».

Усяго пагадненне аб стварэнні кааліцыі падпісалі 250 дэпутатаў.

Як паведаміў Турчынаў, колькасць дэпутатаў у кааліцыі можа павялічыцца за кошт нардэпаў, якія зараз знаходзяцца за межамі Кіева.