Новы закон: Для атрымання грамадзянства Расіі досыць ведаць рускую мову

Што Вы думаеце пра такі крок Расіі?

Уладзімір Пуцін падпісаў змены ў закон, якія спрашчаюць працэдуру атрымання грамадзянства жыхарамі краін былога СССР і Расійскай Імперыі.

21.04.2014 / 17:40

Зараз для атрымання грамадзянства досыць ведання расейскай мовы і карыстання ёй у штодзённым жыцці.

Назіральнікі мяркуюць, што такім чынам Расія хоча даць грамадзянства як мага большай колькасці людзей у суседніх краінах. У сваю чаргу, наяўнасць грамадзян Расіі дасць падставы для ўмяшання ва ўнутраныя справы гэтых краін.

Новы закон быў прыняты ў паскораным рытме пасля ўварвання Расіі ў Крым.

{POLL#234}

Мікола Бугай