Лукашэнка ў аўторак звернецца з пасланнем
21.04.2014 / 21:54
Аляксандр Лукашэнка 22 красавіка звернецца са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і нацыянальнага сходу, паведамляе яго прэс-служба.
Выступленне кіраўніка дзяржавы будзе транслявацца ў прамым эфіры па тэлеканале «Беларусь-1» і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
Трансляцыя з Авальнай залы Дома ўрада пачнецца а 11.00.
Тэлеверсія Паслання будзе паказана ў вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.