Вонкавае кола МКАД стаіць ад Мантажнікаў да Казінца

25.04.2014 / 10:06

Рух па знешнім колцы МКАД ад вуліцы Мантажнікаў да вуліцы Казінца сур'ёзна ўскладнены праз некалькі дарожна-транспартных здарэнняў на гэтым участку.

Пра гэта паведаміў памочнік начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Віталь Дэмбоўскі.

Паводле яго слоў, вонкавае кола МКАД стаіць ад гіпердыскаўнтара «Еўраопт» да вул. Казінца. Вадзіцелям рэкамендуецца ўлічваць гэтую інфармацыю і выбіраць аб'язныя шляхі руху.