Ва Украіне затрымалі беларуса, які са зброяй ехаў удзельнічаць у правакацыях у Данбасе

30.04.2014 / 14:33

Служба бяспекі Украіны сумесна з Дзяржаўнай памежнай службай затрымалі ў Луганскай вобласці двух грамадзян Расійскай Федэрацыі і грамадзяніна Беларусі, якія накіроўваліся ў Данецк для ўдзелу ва ўзброеным супрацьстаянні.

«30 красавіка замежнікі спрабавалі перайсці мяжу ў пункце пропуску «Далжанскі» Луганскай вобласці. Па іх сведчаннях, спачатку яны павінны былі прыбыць у Луганск ў захоплены баевікамі будынак УСБУ, а потым іх павінны былі пераправіць у Данецк для ўзмацнення мясцовых бандфарміраванняў», — паведамляе прэс-служба СБУ.

Падчас агляду ў затрыманых канфіскаваныя камплекты ваеннай формы, халодная зброя і іншая ваенная амуніцыя.