У Данецку экстрэмісты захапілі будынкі мытні і падаткавую

30.04.2014 / 17:04

Сепаратысты захапілі будынкі Дзяржаўнай падатковай службы Украіны ў Данецкай вобласці і Усходняй мытні.

Пра гэта выданню «Востраў» паведаміла крыніца.

«Захопленая падатковая і мытная службы. Прыйшлі людзі, якія прадставіліся «Данецкай народнай рэспублікай», — паведаміла крыніца.

Падрабязнасці захопу на дадзены момант невядомыя. Відавочцы распавядаюць, што бачылі ля будынка падатковай каля 15 чалавек у масках і з бітамі. На дадзены момант каля будынка нікога няма, але ўваходы ў яго зачыненыя.