Расійскія СМІ сцвярджаюць, што прарасійскія апалчэнцы адбілі Славянск

04.05.2014 / 12:51

Прыхільнікам «федэралізацыі Украіны» ўдалося адбіць у сілавікоў горад Славянск Данецкай вобласці, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Раней апалчэнцы заявілі, што за ноч адбілі шэраг населеных пунктаў у рэгіёне, у тым ліку Краматорск.

Адзначаецца, што ў выніку наступу апалчэнцаў ўкраінскія ваенныя былі вымушаны адысці да аэрадрома ў Краматорск.