Пажар кабеляў у тунэлі каля кіеўскай тэлевежы, падазраюць падпал

09.05.2014 / 10:04

Паміж кіеўскай тэлевежай і ўкраінскай Нацыянальнай тэлерадыёкампаніяй гараць кабелі. Ратавальнікі адзначаюць складанасць тушэння пажару, паколькі ў шахтах, дзе гараць кабелі, праходзіць напружанне ў 350 вольт.

На месцы здарэння знаходзіцца вялікая колькасць пажарных машын і спецыялістаў.

Ёсць неправераная інфармацыя, што калодзеж каля тэлевышкі падарвалі.

* * *

Шэраг тэлеканалаў Украіны па невядомых прычынах спынілі вяшчанне.

Тэлеканалы Інтэр, Першы нацыянальны, Мега, Энтэрфільм, К1, К2, НТН, Гама і Хsport па невядомых прычынах спынілі вяшчанне праз спадарожнік.

Напярэдадні дзяржкамітэт Украіны па тэлебачанні і радыёвяшчанню прасіў ўкраінскія тэлеканалы адмовіцца ад трансляцыі расійскіх фільмаў і серыялаў на ваенную тэматыку.