Развітанне з Анатолем Кудраўцом — 11 мая

09.05.2014 / 15:09

Развітанне з пісьменнікам Анатолем Кудраўцом, які памёр 8 мая ўвечары, адбудзецца ў нядзелю, 11 мая, у Мінску, на вул. Альшэўскага, 12 (УП «Спецкамбінат» КБА), у мемарыяльнай залі № 1, з 12.00 да 14.00. Пахаваюць спадара Анатоля на могілках у Калодзішчах. Пра гэта паведаміла прэс-служба Саюза беларускіх пісьменнікаў.