Лукашэнка прыляцеў у Астану

28.05.2014 / 18:52

Аляксандр Лукашэнка вечарам 28 мая прыбыў у Астану для ўдзелу ў пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, якое пройдзе ў пятніцу.

Чакаецца, што Лукашэнка, Уладзімір Пуцін і Нурсултан Назарбаеў правядуць пасяджэнне ў вузкім складзе, а затым да іх далучацца прэзідэнты Арменіі, Кыргызстана і члены дэлегацый, паведаміла раней прэс-служба беларускага кіраўніка.

Мяркуецца, што ў цэнтры ўвагі саміту будзе знаходзіцца пытанне падпісання дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС).

Перад вылетам у Казахстан Лукашэнка правёў нараду па пытаннях падпісання дамовы аб стварэнні ЕАЭС. Ён заявіў, што падрыхтаваны да падпісання дамова — не той дакумент, на які разлічвала Беларусь, а з'яўляецца нейкім кампрамісам.