На аднаўленне Неймара патрабуецца 40-45 дзён

06.07.2014 / 17:01

Нападаючы зборнай Бразіліі Неймар пазбег неўралагічных пашкоджанняў і праз 40-45 дзён вернецца ў строй.

Пра гэта паведамляе Marca са спасылкай на доктара зборнай Бразіліі. Паводле яго слоў, чуткі пра сур'ёзнасць траўмы, якая можа паўплываць на будучыню Неймара, не адпавядаюць рэчаіснасці.

Футбаліст атрымаў траўму ў матчы 1/4 фіналу чэмпіянату свету супраць каманды Калумбіі.