Ад тэрарыстаў вызвалілі яшчэ 2 гарады — Арцёмаўск і Дружкоўку

06.07.2014 / 20:47

Украінскія войскі вызвалілі ад баевікоў яшчэ два населеныя пункты.

Пра гэта прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку далажыў міністр абароны Валерый Гелетэй.

Паводле яго інфармацыі, над Арцёмаўскам і і Дружкоўкай узняты дзяржаўны сцяг Украіны.

Таксама сіламі Нацгвардыі без страт узятае сяло Закотнае Красналіманскага раёна.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт Украінскай праўды з месца падзей.