У Віцебску затрымалі расіяніна з гашышам

Хлопец знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку.

16.07.2014 / 13:33

У Расіі яго хацелі арыштаваць за наркотыкі. А папаўся з гашышам у Беларусі.

Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Віцебскай вобласці, на 21-гадовага расіяніна аператыўнікі выйшлі падчас аперацыі па спыненні паставак наркотыкаў з Санкт-Пецярбурга ў Віцебск. Наркотык знайшлі на яго здымнай кватэры. Заведзена крымінальная справа. Расследаванне працягваецца.

СМ