Папуляцыю зуброў у Беларусі плануюць павялічыць да 1300 асобін

16.07.2014 / 19:21

Колькасць зуброў, якія жывуць у Беларусі, да 2020 года плануюць павялічыць да 1.300 асобін. Гэта прадугледжана планам мерапрыемстваў па захаванні і рацыянальным выкарыстанні зуброў на 2015—2019 гады, паведаміла прэс-служба Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Акрамя таго, да 2020 года ў краіне плануецца стварыць дзве новыя мікрапапуляцыі зуброў, падняць імунітэт і знізіць захворванне жывёл за кошт правядзення ацэнкі генетычнага патэнцыялу зуброў і правядзення селекцыйна-племянной працы з жывёламі.

Асноўнай мэтай мерапрыемстваў па захаванню зуброў з'яўляецца «фарміраванне генетычна ўстойлівай хыццеўстойлівай беларускай папуляцыі зубра, якая гарантуе захаванне яго як віду і забяспечвае ўстойлівае выкарыстанне яго рэсурсаў», адзначылі ў прэс-службе.

Цяпер у краіне крыху больш за 1.130 зуброў белавежскай папуляцыі, за апошнія 20 гадоў іх колькасць павялічылася ў 3,3 разы.

X