Прагноз на два тыдні наперад: вышэй за +30 і ніводнага дажджу!

31.07.2014 / 08:06

Такога канца ліпеня і пачатку жніўня даўно не было. Надвор'е ідэальнае для жніва, але цяжкае для агароднікаў. Рай на азёрах і пекла на гарадскім асфальце.

Тэмпературы трымаюцца на адзнацы больш за 30 градусаў Цэльсія ўдзень, каля 20 уначы.

І, паводле прагнозу сіноптыкаў, такая спёка затрымаецца на неакрэслены тэрмін. Паводле Gismeteo.by, у Мінску і цэнтры краіны два наступныя тыдні надвор'е застанецца нязменным. Дажджу не чакаецца ніводнага.

У іншых рэгіёнах Беларусі магчымыя навальніцы і кароткачасовыя дажджы. І сквар, сквар.

СГ