РНБА: Расія скарачае пастаўкі ваеннай тэхнікі баевікам на ўсходзе Украіны

11.08.2014 / 16:41

Расія скарачае пастаўкі ваеннай тэхнікі баевікам на ўсходзе Украіны

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар інфармацыйнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка сёння на брыфінгу ў Кіеве.

«На тых напрамках, якія традыцыйна выкарыстоўваюцца, фіксуюцца перамяшчэння ваеннай тэхнікі, але ўжо не ў такой вялікай колькасці, як гэта было раней».

Нагадаем, кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук сёння паведаміў, што блакаваць перакідку зброі баявікам з РФ без страт сярод сілавікоў на дадзены момант немагчыма.