9 расійскіх дэсантнікаў памянялі на 63 украінскіх вайскоўцаў

31.08.2014 / 15:44

Пра гэта на брыфінгу ў Кіеве паведаміў прадстаўнік інфармацыйнага цэнтра СНБА Андрэй Лысенка.

«Учора каля 9 гадзін вечара на пункце пропуску «Гоптаўка» Харкаўскай вобласці расійскаму боку перадалі 9 дэсантнікаў Узброеных сіл РФ, якія былі затрыманыя на тэрыторыі Украіны. Пасля гэтага ў 3 ночы ад расійскіх памежнікаў прыняты 63 ваеннаслужачых Нацгвардыі Украіны», - сказаў Лысенка.