У нядзелю магчымы мокры снег

18.10.2014 / 19:24

Пераменная воблачнасць чакаецца ў Беларусі 19 кастрычніка, паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Ноччу будзе малавоблачна і без ападкаў. У заходніх раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе няўстойлівы слабы да ўмеранага. У начныя гадзіны на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца замаразкі ад нуля да 7 градусаў, па крайнім паўднёвым захадзе тэмпература паветра складзе 1—3 градуса са знакам плюс.

Днём па паўночнай палове краіны пройдуць дажджы, месцамі магчымы мокры снег.

Вецер паўднёва-заходні ўмераны. Днём паветра прагрэецца да 3—9 градусаў, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях — да плюс 10—15 градусаў.