Літва ўзмацняе супрацьтанкавую абарону новымі СТРК

28.10.2014 / 16:29

Міністэрства абароны Літвы паведаміла пра намер набыць у ЗША дадатковую партыю супрацьтанкавых ракетных комплексаў FGM-148 «Джэвелін» на суму $20 млн. Кангрэс ЗША даў дазвол на продаж узбраенняў месяц таму.

Сістэма «мягкага пуску» ракет «Джэвелін». 

Папярэдне Літва купляла комплексы «Джэвелін» ў 2001 годзе на $9,6 млн.

СТРК «Джэвелін» — пераносны комплекс для знішчэння бранятэхнікі, умацаваных аб'ектаў і малахуткасных і нізкавышынных цэляў, такіх як верталёты ці беспілотнікі, на адлегласці ад 75 да 2500 м. Знаходзіцца на ўзбраенні арміі ЗША з 1996 года.

Чакаецца, што першыя комплексы новай партыі Літва атрымае ў 2015 годзе.

Таксама ў кастрычніку 2014 года Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША рэкамэндаваў дазволіць продаж СТРК «Джэвелін» Эстоніі.

Аляксандр Гелагаеў