Разам з Лукашэнкам у ААЭ былі Захараў, Чыж, Канаплёў, Шакуцін, а таксама невядомыя дзяўчаты ВІДЭА

30.10.2014 / 17:06

У арабскіх СМІ з’явілася відэа наведвання Аляксандра Лукашэнкі Вялікай мячэці імя шэйха Заіда ў Абу-Дабі. Быў там кіраўнік Беларусі не адзін, разам з ім прысутнічала вялікая дэлегацыя. Прычым, у відэа БЕЛТА гэтыя асобы адсутнічаюць.

З кадраў відаць, што апроч Лукашэнкі ў мечэці былі бізнэсмены Юрый Чыж, Аляксандр Шакуцін, хакейны трэнер Міхаіл Захараў, тэнісны трэнер Сяргей Цяцерын, кіраўнік федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў (выглядае, што нядаўна судзімы Канаплёў прабачаны Лукашэнкам), памочнік па пытаннях бяспекі Віктар Лукашэнка. А таксама невядомыя маладыя жанчыны ў чорным адзенні з капюшонамі.

ЗП