Пасольства Нямеччыны не ведае пра лёс Карбалевіча

03.11.2014 / 15:27

Прэс-служба пасольства Нямеччыны у Беларусі пракаментавала выпадак з палітолагам Валерыям Карбалевічам:

«У нашага кіраўніцтва няма інфармацыі пра затрыманне Карбалевіча. Хутчэй за ўсё, інфармацыяй валодае беларуская амбасада ў Нямеччыне». 

2 лістапада нямецкая паліцыя затрымала палітолага Валерыя Карбалевіча, паводле апошняй інфармацыі, ён знаходзіцца ў транзітнай зоне.

nn.by