У Пецярбургу дэмантавалі помнік айфону. З-за гомасэксуальнасці кіраўніка Apple

03.11.2014 / 15:10

У Санкт-Пецярбургу дэмантавалі помнік заснавальніку Apple Стыву Джобсу, які быў выкананы ў выглядзе двухмятровага айфона. У кампаніі, якая ўстанавіла манумент, растлумачылі яе знос выкананнем «закона аб прапагандзе гомасэксуалізму».

Помнік быў усталяваны ў мінулым годзе на тэрыторыі Тэхнапарка Навукова-даследчага ўніверсітэта інфармацыйных тэхналогій па ініцыятыве ўладальніка кампаніі ЗЕФС Максіма Далгаполава.

У прэс-службе ЗЕФСа адзначаюць, што дэмантаж адбыўся не толькі з-за заявы новага кіраўніка Apple аб сваёй гомасексуальнасці.

Яшчэ адной прычынай, гаворыцца ў паведамленні, «сталі выкрыцці былога супрацоўніка Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША Эдварда Сноўдэна».