Апазіцыйныя нацыяналісты ў Маскве спалілі сцяг «Наваросіі»

05.11.2014 / 10:09

4 лістапада Расія адзначала гадавіну вызвалення Масквы ад беларуска-польска-ўкраінскіх войскаў у XVII стагоддзі.

У сталіцы РФ прайшлі шматлікія масавыя акцыі розных палітычных сілаў.

Актывісты так званага «Нацыянал-рэвалюцыйнага блока» і некаторыя іншыя нацыяналістычныя арганізацыі наладзілі няўзгодненае з уладамі шэсце па Маскве. Яно адбылося ў раёне Пакроўскага бульвара.

У руках юнакі неслі банер з лозунгам украінскіх нацыяналістаў, на ўкраінскай мове «Свабода народам! Свабода чалавеку!», скандуючы пры гэтым антываенныя лозунгі. На мерапрыемстве быў спалены сцяг так званай «Наваросіі», як у Расіі называюць рэгіёны Украіны, якія хочуць далучыць.

Пра гэта гаворыцца на старонцы аб'яднання «Укантакце».

СГ