Хакеісты «Дынама» Мінск прайгралі ў гасцях «Амуру»

05.11.2014 / 14:14

У матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі хакеісты мінскага «Дынама» прайгралі ў гасцях аўтсайдару Усходняй канферэнцыі хабараўскаму «Амуру» з лікам 2:4 (1:1, 1:3, 0:0).

«Дынама» праводзіць шасціматчавую выязную серыю: наступны матч — супраць «Адмірала».