Мясніковіч: Бюджэтнікаў чакае павелічэнне заробкаў

10.11.2014 / 18:47

Заробак работнікаў бюджэтнай сферы ў Беларусі ў 2015 годзе будзе расці хутчэй за тэмпы інфляцыі.

Аб гэтым на сустрэчы дэпутатаў з прэм'ер-міністрам, а таксама кіраўніцтвам міністэрстваў эканомікі і фінансаў, прадстаўнікамі Нацыянальнага банка Беларусі заявіў сёння кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч.

«Што датычыцца заработнай платы бюджэтнікаў, то яна будзе прырастаць крыху вышэй, чым інфляцыя. Інакш кажучы, будзе павелічэнне»,

— адзначыў Мясніковіч.

У цэлым, паводле слоў прэм'ера, у 2015 годзе суадносіны сярэдняй заработнай платы бюджэтнікаў і сярэдняй заработнай платы па краіне некалькі палепшыліся. «Суадносіны вырастуць да 75,1 працэнта, — удакладніў Міхаіл Мясніковіч. — Дадатковы рост павінен быць забяспечаны за кошт бюджэтных асігнаванняў і далейшай аптымізацыі расходаў, у тым ліку неэфектыўнай колькасці».