Кіроўца ў неадэкватным стане пратараніў 4 легкавушкі ля сцен РУУС Фрунзенскага раёна ў Мінску

11.11.2014 / 09:21

ДТЗ адбылося на вуліцы Кальварыйскай проста каля будынку РУУС Фрунзенскага раёна. Так што на затрыманне маладога чалавека сышлі лічаныя хвіліны. І кіроўца, і яго пасажыры паводзілі сябе неадэкватна і аказвалі супраціў, сцвярджае міліцыя.