Абама і Пуцін двойчы сустрэліся ў Пекіне

11.11.2014 / 10:53

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт ЗША Барак Абама змаглі два разы пагутарыць у кулуарах форуму АТЭС.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, паведаміў «Інтэрфаксу», што Пуцін і Абама працягваюць кантактаваць у кулуарах форуму. Агенцтва адзначае, што сустрэчы прэзідэнтаў праходзяць «на нагах».

У прыватнасці, пасля заканчэння рабочай сустрэчы Пуцін і Абама затрымаліся ў зале пасяджэння. Падыходзячы да месца, дзе праходзіла сумеснае фатаграфаванне, яны размаўлялі.