Расійскія блогеры ў Мінску: пра Пуціна, Крым і братнія забароны ВІДЭА

Ці вы згодныя з тым, што яны кажуць? Пішыце ў каментах

У Мінску, 29 лістапада у клубе «Піраты» прайшла сустрэча з расійскімі блогерамі Русланам Усачавым і Данілам Папярэчным. 

30.11.2014 / 16:41

Блогеры падрыхтавалі гумарыстычны выступ, на якім распавядалі пра Крым, Пуціна, забароны ў Расіі і Беларусі, айфоны і г.д. «Наша Ніва» сабрала самыя цікавыя моманты выступу.

Руслан Усачаў — расійскі відэаблогер з Санкт-Пецярбурга, са-заснавальнік расійскага таварыства відэамэйкераў «Дзякуй, Ева!». Вядомы дзякуючы сваім шоу «Твітота», «Андроід-кантроль», «Мікраагляды», «Шкоднае кіно» і «Час валіць». 

Даніла Папярэчны — Stand-Up комік, сцэнарыст, відэамейкер. Знакаміты праектамі на сайце «Дзякуй, Ева!» Ён таксама адзін са стваральнікаў парталуа «ДавайЛайма». 

У межах Stand-Up-тура блогеры пабывалі не толькі ў Мінску, але і ў Омску, Самары, Маскве, Сочы і шмат іншых гарадоў. Пасля Мінску блогеры едуць з выступам у Санкт-Пецярбург.

Відэа Мікіты Недаверкава