МТС дарыць 100 хвілін ці 100 Мб за навагоднюю паштоўку

Мабільны аператар МТС прапанаваў парадаваць сяброў навагоднімі анлайн-паштоўкамі ды атрымаць за гэта бонус.

11.12.2014 / 16:32

На адмысловым сайце 2015.mts.by любы можа дадаць подпіс да анімаванай паштоўкі і адаслаць яе блізкаму чалавеку.

За адасланую паштоўку абанент МТС атрымае бонус: на выбар ці 100 бясплатных хвілін, ці 100 бясплатных мегабайт.

Сярод усіх, хто адаслаў паштоўкі праз Facebook ці «УКантакце», МТС разыграе галоўныя прызы: за два самых арыгінальных віншаванні смартфоны Samsung Galaxy S4.

Галоўныя прызы будуць разыграныя сярод усіх адпраўнікоў паштовак — як абанентаў МТС, так і абанентаў іншых аператараў. Адсылаць паштоўкі можна неабмежаваную колькасць раз. Але атрымаць бясплатныя хвіліны ці мегабайты можна толькі адзін раз і толькі абанентам МТС.

Аляксандр Арсёнаў