Facebook ліквідаваў крыніцу віруса, з якім сёння сутыкнуліся карыстальнікі

16.12.2014 / 20:20

Крыніцай інтэрнэт-віруса, з якім сутыкнуліся карыстальнікі Facebook, было Сhrome-пашырэнне YouTurn, паведамілі ў прэс-службе Facebook.

«Старанна вывучыўшы сітуацыю, мы выявілі, што крыніцай праблемы было Сhrome-пашырэнне YouTurn, якое мы пасля выдалілі. Мы таксама выдалілі шкоднасныя спасылкі з Facebook», - паведамілі ў кампаніі.