Праз пагрозу тэрактаў у Нью-Ёрку адмянілі фільм пра Кім Чэн Ына

Афіцыйная прэм’ера стужкі «Інтэрв’ю» кампаніі Sony Pictures у Нью-Йорку адмененая пасля пагроз ад хакераў, што ўзламалі камп’ютарную сетку Sony, распавядае Medusa.

17.12.2014 / 11:15

Кадр з фільма «Інтэрв’ю»

У паведамленні, што было атрыма нае 16 снежня, хакеры пагражалі зладзіць тэракты падчас прэм’ер «Інтэрв’ю».

«Згадайце 11 верасня [тэракты ў 2001 годзе. — НН]. Мы раім вам трымацца далей ад кінатэатраў. Калі ваш дом побач, лепей сыходзьце. Што бы не адбылося ў бліжэйшыя дні, тое выклікана прагнасцю Sony Pictures», — пішуць хакеры.

Менавіта выхад «Інтэрв’ю», які ўтрымлівае сцэну гібелі паўночнакарэйскага дыктатара Кім Чэн Ына, лічыцца галоўнай прычынай хакерскай атакі на Sony ў лістападзе.

Паўночная Карэя адмаўляе сваё дачыненне да атакі. Адказнасць за яе на сябе ўзяла хакерская групоўка GOP (Guardians of Peace).

Фільм «Інтэрв’ю» мусіў выйсці ў амерыканскі пракат на Каляды. У Расіі прэм’ера прызначаная на канец студзеня. Аб беларускім пракаце фільма пакуль нічога не вядома.

Па сюжэце журналіст Жэйв і яго сябра Ааран хочуць узяць інтэрв’ю ў Кім Чэн Ына, але ЦРУ дае ім заданне забіць дыктатара.

Паўночная Карэя афіцыйна скардзілася ў ААН і абвінавачвала стваральнікаў фільма ў спансаванні тэрарызму і «абвяшчэнні вайны» праз дазвол на здымкі стужкі. Па словах прадстаўніка Кім Чэн Ына, галава КНДР асуджае фільм, але ўсё роўна яго паглядзіць.

Аляксандр Арсёнаў