Перамовы па ўкраінскай сітуацыі адкладаюцца на гадзіну

24.12.2014 / 15:12

Перамовы наконт сітуацыі на ўсходзе Украіны не пачаліся а 15-й. Паведамляецца, што некаторыя ўдзельнікі сустрэчы спазняюцца, але не паведамляецца, хто менавіта.

Пачатак сустрэчы адкладзены на гадзіну, а то і на дзве.

Пакуль што каля месца перамоваў сабраліся толькі журналісты.