Кіроўца ехаў па рэйках, калі ў яго ўрэзалася Toyota: аварыя на пл. Бядулі ў Мінску

24.12.2014 / 17:54

У Мінску на плошчы Змітрака Бядулі адбылася аўтамабільная аварыя, якая паралізавала трамвайны рух па вуліцы Казлова. 

Сутыкнуліся аўтамабілі Toyota і Renault. Кіроўца Renault патлумачыў карэспандэнту «НН», што ён ехаў па трамвайных рэйках у бок скрыжавання вуліцы Казлова з праспектам Незалежнасці, калі ў яго ўрэзалася жанчына на Toyota, якая імкнулася заехаць на паркінг на плошчы Бядулі. У выніку аварыі ніхто не пацярпеў. 

 

Кірыла Хілько