МТС і velcom аднавілі продажы ў растэрміноўку

25.12.2014 / 15:24

Аператары МТС і velcom аднавілі продажу абсталявання ў растэрміноўку на тры месяцы плюс першапачатковы плацёж.

Аплата уносіцца роўнымі долямі, памеры першага ўзносу і штомесячнага плацяжу роўныя. У акцыі ўдзельнічае большасць папулярных мадэляў смартфонаў і планшэтаў.

Продаж абсталявання ў растэрміноўку быў прыпынены аператарамі 19 снежня бягучага года.