Магілёўскі аблсавет «аднагалосна зацвердзіў» прызначанага Лукашэнкам «губернатара» ў нядзелю

28.12.2014 / 12:46

Пазачарговая 8-я сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў зацвердзіла кандыдатуру Уладзіміра Даманеўскага, якога 27 снежня назначыў на пасаду старшыні Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Лукашэнка.

За кандыдатуру Уладзіміра Даманеўскага прагаласавалі аднагалосна.