З-за выбуху петарды лунінчанка страціла вока

05.01.2015 / 18:25

У навагоднюю ноч муж і жонка выйшлі са шматпавярховіка запусціць петарды. «Стралялкі» прывялі да трагічных наступстваў.

З-за падарванай мужам петарды маладая жанчына страціла вока.

Як паведамілі ва УАЗ «Лунінецкая ЦРБ», пацярпелая была шпіталізаваная ў Пінскую цэнтральную бальніцу. Медыкі не змаглі захаваць жанчыне вока.

Праверку па факце неасцярожнага абыходжання з петардамі праводзіць Лунінецкі РАУС. Заявы аб прыцягненні мужа да крымінальнай адказнасці жанчына не пісала.