Ліст з Украіны: «Без чытання «Нашай Нівы» мы тут ані дня пражыць ужо не можам»

07.01.2015 / 13:23

Вельмішаноўныя супрацоўнікі НАШАЙ НІВЫ!

Сябры гурту беларускай культуры «Зорка Вэнэра» з украінскага гораду Ізяслаў, што на Валыні, і я, яго кіраўнік, сардэчна вітаем вас з надыходам Новага, 2015 году! Зычым вам шчасьця ў жыцьці, новых творчых здабыткаў у працы, павелічэньня газэтнага накладу газэты, заставацца й надалей запатрабаванай беларускамоўнай газэтай сярод нас, беларускага замежжа, газэтай, без чытаньня якой мы тут ані дня пражыць спакойна ўжо ня можам, моцнага здароўя і аптымізму, безь якога журналістам вельмі цяжка заставацца пры здаровым глузьдзе.

Жыве Беларусь!

З павагай,

Пятрусь Капчык, кіраўнік гурту беларускай культуры «Зорка Вэнэра»