Да пасольства Францыі ў Мінску нясуць кветкі ФОТАФАКТ

08.01.2015 / 16:42

Беларусы, салідарныя з ахвярамі тэракту ў рэдакцыі «Шарлі Эбдо», нясуць кветкі да французскага пасольства ў Мінску.

Акрамя таго, для спачуванняў адкрыта Жалобная кніга.

У Францыі 8 студзеня абвешчаны днём жалобы па забітых ісламістамі журналістах і паліцэйскіх.

Арцём Гарбацэвіч, фота Ірыны Арахоўскай