Макей сустрэўся з Кучмам

02.02.2015 / 09:08

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 31 студзеня правёў сустрэчу з былым прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам. Адбылося тое «на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі», паведамляе БелТА. Кучма прыбыў у Беларусь для ўдзелу ў перамовах трохбаковай кантактнай групы Расія-Украіна-АБСЕ па ўрэгуляванні сітуацыі ў Украіне.

Звярнула ўвагу, што Макей сустрэў Кучму, тады як эмісары так званых «народных рэспублік» ставілі пад сумнеў ягоныя паўнамоцтвы, патрабуючы прызначэння афіцыйнай асобы з Кіева.

Паводле інфармацыі прэс-службы беларускага МЗС, бакі абмеркавалі актуальнае становішча спраў у зоне канфлікту, яго ўплыў на рэгіянальную і глабальную міжнародную абстаноўку.

Падкрэсліўшы шчырую зацікаўленасць Беларусі ў як мага больш хуткім ўсталяванні свету на ўкраінскай зямлі, міністр пажадаў поспехаў удзельнікам перамоваў кантактнай групы ў Мінску.

СГ