МЗС Германіі: Калі перамовы праваляцца, Еўропа будзе абмяркоўваць пытанне паставак зброі Украіне

10.02.2015 / 09:48

Кіраўнік МЗС Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер, які раней выступаў з жорсткай крытыкай ідэі пастаўкі зброі ва Украіну, дапусціў такую магчымасць з боку Еўропы.

На думку Штайнмаера, калі цяперашнія намаганні па мірным ўрэгуляванні сітуацыі праваляцца, то «канфлікт у ваенным плане выйдзе на новы ўзровень».

«У гэтым выпадку, безумоўна, пытанне паставак зброі будзе абмяркоўвацца таксама і ў рамках Еўропы», - указаў Штайнмаер па выніках сустрэчы кіраўнікоў МЗС ЕС у Брусэлі.