Марафон падтрымкі «Логвінава» працягваецца: прэзентацыі з удзелам С.Філіпенкі і Н.Бабінай

10.02.2015 / 13:29

Саша Філіпенка прэзентуе свой другі раман «Замыслы».

16 лютага (панядзелак). Кнігарня логвінаЎ (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19. Уваход - вольны

Крыху пра кнігу. Другі раман «Замыслы» апавядае аб прафесійным гумарысце, які прыдумляе досціпы дя тэлевядоўцаў. Справа няпростая. Асабліва калі сёння цябе звольнілі з працы і ад цябе ўцёк твой кот. За свой дэбютны раман «Былы сын» (2014) Саша Філіпенка атрымаў «Расійскую прэмію».

Сустрэча з пісьменніцай Наталкай Бабінай і прэзентацыя беларуска-ўкраінскага альманаха «Справа».

17 лютага (аўторак). Кнігарня логвінаЎ. Пачатак а 18. Уваход - вольны