Расія паставіць у Беларусь 12 верталётаў Мі-17

23.02.2015 / 16:52

Расія паставіць у Беларусь 12 верталётаў Мі-17. Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ са спасылкай на кіраўніка дзяржкарпарацыі «Ростех» Сяргея Чэмезава.

Паводле інфармацыі расійскай дзяржкарпарацыі, дамоўленасць аб гэтым была дасягнута 22 лютага ў Абу-Дабі ў рамках выставы IDEX-2015. Дамова пакуль не падпісаная.