Грыбаўскайце прапанавала вярнуць у Літве тэрміновую вайсковую службу

24.02.2015 / 15:30

На пасяджэнні Дзяржрады па абароне Літвы ў аўторак было прынята рашэнне ініцыяваць вяртанне абавязковай вайсковай службы. Прэзідэнт Даля Грыбаўскайце сказала, што вярнуць абавязковую вайковую службу хочуць у выніку змены геапалітычнай сітуацыі.

Вайсковы абавязак тычыўся б маладых мужчын ва ўзросце з 19 да 26 гадоў. Мяркуюць, што кожны год будуць прызываць па 3000-3500 мужчын.

Як і раней, ад абавязковай вайсковай службы будуць вызваленыя студэнты, адзінокія бацькі, якія выхоўваюць малалетніх дзяцей, асобы, непрыдатныя для службы па стане здароўя.

Калі парламент ухваліць прапанаваныя папраўкі, то першы прызыў адбудзецца ўжо ў верасні.