МТС заклікае быць свядомым — размаўляць па-беларуску

Мабільны аператар прапанаваў SMS-сэрвіс па вывучэнні беларускай мовы.

27.02.2015 / 21:21

Беларускі аператар МТС рассылае абанентам рэкламу паслугі па вывучэнні беларускай мовы.

«Будзь свядомым — размаўляй па-беларуску! Набірай *888# і падключы эксклюзіўны сэрвіс па вывучэнні беларускай мовы», — такія паведамленні прыходзяць абанентам.

Першыя два дні паслуга бясплатная. Далей яна будзе каштаваць па 1440 рублёў на дзень.

Аляксандр Арсёнаў