Эх, Цмокі, Цмокі

02.03.2015 / 07:57

Баскетбольны клуб «»Цмокі-Мінск» пацярпеў 17-ю паразу ў турніры Адзіная ліга ВТБ. Мінчукі ў нядзелю прайгралі на «Мінск-Арэне» «Енісею» з лікам 84:91.

Галоўны трэнер «Цмокаў» Ігар Грышчук нават выбачыўся ў тэлевізійным каментары перад гледачамі, што вымушаныя глядзець на паразы клуба.

У клуба у 20 гульнях 3 перамогі і 17 паразаў і трывалае апошняе 16-е месца.

Наступныя тры матчы «Цмокі» таксама правядуць у Мінску: 4 сакавіка супраць «Аўтадора», 15-га — «Краснага Акцябра», 22 сакавіка супраць фінскага «Байзанса».