У Ваўкавыску былы дэсантнік напаў на студэнтаў

03.03.2015 / 09:24

У Ваўкавыску 22-гадовы былы дэсантнік напаў на дваіх студэнтаў. Ён быў п'яны, чапляўся да іх каля крамы. Спачатку абышлося без цялесных пашкоджанняў, але калі студэнты выйшлі з крамы, зламыснік збіў аднаго з іх. Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. Ужо праз дзве гадзіны праваахоўнікі ведалі прозвішча хулігана, інфармуе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці.

Як можна меркаваць, яго яшчэ не затрымалі. Крымінальная справа распачатая па артыкуле «хуліганства».

Прэс-служба Гродзенскага УУС via Еўрарадыё